Прамую трансляцыю фіналу нацыянальнага адборачнага тура тэлеканалы «Беларусь-1» і «Беларусь-24» пачнуць весці ў 22.00.
У фінале бяруць удзел NAPOLI, Саша Захарык, Анастасія Малашкевіч, CHAKRAS, Насця Гламазда, Nastasea, Ян Яраш, Анжаліка Пушнова, Дар'я Хмяльніцкая, АЎРА, КейСі, VAL.
Пераможцу абяруць шляхам складання галасоў прафесійнага журы і гледачоў.
65-ы конкурс песні «Еўрабачанне» сёлета адбудзецца ў Ротэрдаме (Нідэрланды). Першы паўфінал, дзе выступіць прадстаўнік Беларусі, пройдзе 12 мая, другі — 14 мая, фінал запланаваны на 16 мая.
0
0
0
0
0
0