Несістэмная апазіцыя патрэбна, каб паляпшаць жыццё грамадзян. Такую мэту яе існавання назваў прэзідэнт Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю ТАСС для праекта «20 пытанняў Уладзіміру Пуціну».

Паводле яго слоў, апазіцыянеры робяць вялікі станоўчы ўклад у жыццё краіны. «Яны рэальна ўплываюць на канкрэтнае жыццё, асабліва на ўзроўні муніцыпалітэтаў, буйных гарадоў і гэтак далей», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён адзначыў, што прыхільнікі і праціўнікі ўлады павінны выконваць правілы правядзення вулічных акцый, інакш можа адбыцца «поўная разбалансаванасць» у краіне. «Мы што, хочам, каб у нас на вуліцах палілі машыны? Вось калі не рэагаваць, будуць паліць, будуць біць вітрыны», — растлумачыў Пуцін.

Ён дадаў, што на публічнае мерапрыемства спачатку трэба атрымаць дазвол, а калі чыноўнікі яго не даюць, то дамагацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0