Фота з інстаграма Джасціна Трудо

Фота з інстаграма Джасціна Трудо

Жонка прэм'ер-міністра Канады Джасціна Трудо заразілася каранавірусам. Пра гэта ў чацвер гаворыцца ў паведамленні прэс-сакратара кіраўніка канадскага ўрада Кэмерана Ахмада, піша ТАСС.

«Пасля рэкамендацый медыкаў Сафі Грегуар-Трудо прайшла тэст на COVID-19 (захворванне, выкліканае новым каранавірусам). Вынікі апынуліся станоўчымі», — сказаў ён. Па словах Ахмада, жонка прэм'ер-міністра будзе знаходзіцца ў ізаляцыі.

Адзначаецца, што прэм'ер Трудо адчувае сябе добра, і ў яго няма сімптомаў каранавіруса, але гэтак жа, як і яго жонка, на працягу 14 дзён ён будзе знаходзіцца на хатнім каранціне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0