Біржы краін G20 страцілі за мінулы тыдзень у сярэднім 19% на падзенні нафты і абвяшчэнні каранавіруса пандэміяй, сведчаць вынікі таргоў, піша ria.ru.

Найбольш устойлівым выявіўся Кітай, што паступова адыходзіць ад каранавіруса. Адзін з асноўных кітайскіх індэксаў Shanghai Composite страціў з мінулай пятніцы 7,1% і знаходзіцца ў адзнацы 2826 пунктаў (супраць 3042 у пятніцу, 6 сакавіка).

Саудаўскі індэкс Tadawul страціў 9,2%, апусціўшыся з 7004 да 6357 пунктаў.

Мексіканская біржа знізілася на 13,5%, паўднёваафрыканская — на 14,9%, інданезійская — на 15,8%, турэцкая — на 16,1%.

Паўднёвакарэйскі індэкс KOSPI апусціўся за тыдзень на 16,8%.

Амерыканскі S&P 500 прасеў за тыдзень на 17,5% (з 3008 да 2471), японскі Nikkei 225 на 17,8% (з 20633 да 16962).

Еўрапейскія біржы — сярод найбольш пацярпелых. Брытанскі FTSE 100 страціў 20,9%, нямецкі DAX — 22,0%, французскі CAC 40 — 23,4%.

Расійская біржа на трэцім месцы сярод найбольш пацярпелых, яе даляравы індэкс РТС упаў за тыдзень на 25,5% (з 1296 да 966). Бразільскі індэкс Bovespa здаў з пятніцы 28,6% (з 101.637 да 72583).

Больш за ўсіх пацярпела Італія, яе індэкс FTSE MIB праваліўся амаль на траціну — на 29,2% (з 21108 да 14949).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0