Суд вынес прысуд ілжэмінёру, які паведаміў, што хоча падарваць пад'езд шматпавярхоўкі, паведамляюць «Мінск-навіны».

Пасля вяртання з працы мужчына быў у вельмі раздражнёным стане: суседскі сабака некалькі дзён запар вечарам гучна брахаў і замінаў яму адпачываць.

Выпітае спіртное толькі пагоршыла сітуацыю. Не ведаючы да каго звярнуцца па дапамогу і паскардзіцца на дрэнных суседзяў, мужчына вырашыў пайсці на крайнія меры: набраў «101» і паведаміў пра тое, што яму надакучыў суседскі сабака, таму ён збіраецца ўключыць бытавы газ і падарваць пад'езд жылога дома.

Ілжэмінёру прызначана пакаранне — 50 базавых велічынь (1 275 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0