Сталічнаму грамадскаму харчаванню неабходна не толькі ўсталяваць антысептыкі ва установах, але і павялічыць адлегласць паміж сталамі, а таксама прыпыніць паслугі кальян-сэрвісу. Адпаведныя лісты ад санітарных дактароў будуць разасланыя ва ўсе ўстановы Мінска, піша Tut.by

Ліст за 16 сакавіка за подпісам галоўнага санітарнага доктара Савецкага раёна апублікаваў koko.by. У тэксце сказана, што дакумент рассылаецца ўсім установам грамадскага харчавання. Установам неабходна прыняць наступныя меры: у холах, туалетах усталяваць дазатары з антысептыкамі, павялічыць колькасць вільготных уборак, усталяваць інфармацыйныя стэнды.

Акрамя гэтага ў лісце ёсць пункты: абмежаваць правядзенне масавых мерапрыемстваў, паменшыць колькасць пасадачных месцаў, каб адлегласць паміж столікамі было не менш за 1,5 метра, а таксама прыпыніць паслугі кальян-сэрвісу.

Галоўны санітарны ўрач Савецкага раёна Таццяна Хамянок патлумачыла, што пералічаныя меры рэкамендаваныя ўстановам, каб абмежаваць кантакты паміж людзьмі.

У Міністэрстве аховы здароўя пацвердзілі, што аналагічныя патрабаванні прад'яўлены ўсім аб'ектам горада Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0