Выставачны цэнтр у Мадрыдзе, ператвораны ў палявы шпіталь. Фота «Эль Паіс».
655 чалавек памерла ў Іспаніі за апошнія 24 гадзіны. Агульная лічба ахвяр перавысіла 4000. Пакуль смяротнасць не спадае. Штодзень у перапоўненыя шпіталі краіны трапляе некалькі тысяч новых хворых у цяжкім стане.
Іспанія запазнілася з увядзеннем каранцінных захадаў, у выніку зараза паспела распаўсюдзіцца шырока.
Сярод тых, хто пераносіць захворванне ў цяжкай форме, апынуўся і былы міністр замежных спраў краіны, былы генеральны сакратар НАТА Хаўер Салана. Ён шпіталізаваны ў Мадрыдзе, на які прыпадае прыкладна палова выпадкаў каранавіруса на Іберыйскім паўвостраве.
0
0
0
0
0
0