Па стане на канец дня 28 сакавіка ў свеце ад каранавіруса памерлі 30 857 чалавек. 

28 сакавіка выявілі яшчэ 66 758 інфікаваных (27 сакавіка — 64 501 чалавек).

28 сакавіка памерлі 3 518 чалавек (27 сакавіка — 3 271).

Самая цяжкая сітуацыя складваецца ў Іспаніі, Італіі, Іране, Нідэрландах, Францыі, Бельгіі, Швейцарыі. Там ад каранавіруса памерла найбольш людзей.

Вельмі небяспечная сітуацыя ўтварылася таксама ў ЗША, Турцыі, Інданэзіі, на Філіпінах, у Іраку, Бразіліі, Эквадоры, Брытаніі і Грэцыі, дзе супастаўленне лічбаў памерлых і выяўленых выпадкаў каранавіруса паказвае, што пранікненне пандэміі нашмат большае, што тлумачыцца недастатковай колькасцю праведзеных тэстаў.

Не выключана, што некаторыя таталітарныя і аўтарытарныя краіны свядома прыхоўваюць рэальны стан пандэміі на іх тэрыторыі.

Графікі заражэнняў і смерцяў сведчаць, што пандэмія застаецца на стадыі нарастання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?