Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вырашыў праводзіць нарады з міністрамі дыстанцыйна. Гэта тлумачыцца вельмі напружанай абстаноўкай у Расіі, звязанай з каранавірусам.
«Папрацуем і ў такім, дыстанцыйным рэжыме, у рэжыме відэаканферэнцыі ў сувязі з тым, што абстаноўка гэтага патрабуе», — прыводзяцца яго словы на сайце Крамля.
Нагадаем, раней высветлілася, што на каранавірус захварэў галоўны доктар бальніцы ў Камунарцы Дзяніс Працэнка, якому Пуцін паціснуў руку і з якім пагутарыў падчас наведвання медустановы 24 сакавіка.
0
0
0
0
0
0