«Славія» — БАТЭ

Фаварыт у гэтай гульні мог бы быць прадказальным, калі б мы не ведалі, як прайшлі тры туры чэмпіянату. 

«Славія» стала сапраўднай пагрозай аўтарытэтам, абгуляўшы спачатку непасрэдна БАТЭ, а пасля — і брэсцкае «Дынама». Барысаўцы ж, нарэшце, змаглі перамагчы ў трэцім туры, але перамога над «Рухам» далася вельмі няпроста.

Прагноз «НН»: Шмат што будзе залежаць ад фізічнага стану «Славіі», а таксама матывацыі гульцоў БАТЭ, якія ў папярэднія сезоны не надта сур'ёзна ставіліся да кубкавых матчаў. Спрагназуем тотал, меншы за 2,5.

«Дынама-Брэст» — «Шахцёр»

Берасцейцы і салігорцы пакуль не апраўдваюць статус фаварытаў чэмпіянату: у трох турах былі зафіксаваны тры розныя вынікі, што крыху супярэчыць амбіцыям каманд.

У папярэднім розыгрышы Кубка каманды сустракаліся на стадыі 1/8 фіналу, дзе «Шахцёр» перамог, але толькі ў серыі пенальці. Ці зможа Брэст узяць рэванш і зноў пазмагацца за трафей?

Прагноз «НН»: у першым матчы будзе зафіксавана нічыя.

У сувязі з распаўсюдам каранавіруса мы не раім вам наведваць людныя мерапрыемствы, у тым ліку футбольныя матчы. Калі ўсё ж вырашыце пайсці на стадыён, прытрымлівайцеся мераў засцярогі.

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?