Як стала вядома «Нашай Ніве», у маці аднаго з супрацоўнікаў радыёстанцыі выявілі каранавірус.

«Калі стала вядома пра вірус у сям’і аднаго з калегаў, кіраўніцтва вырашыла адправіць усіх дадому, — расказалі ў рэдакцыі. —Можна заўважыць, што жывых эфіраў зараз у нас няма, праграмы ідуць у паўторы, а па большай частцы грае музыка».

Супрацоўнікі «Сталіцы» кажуць, што ў самога калегі вірус не пацвердзіўся. Ужо заўтра на працу выйдуць ранішныя вядучыя, а ў пятніцу і ўся астатняя рэдакцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?