Фота Надзеі Бужан
З нагоды каранціну ў школах адзінага меркавання няма. Пра гэта сёння ў парламенце паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае БЕЛТА.
З аднаго боку, дзеці не ўваходзяць у групу рызыкі, з другога — ідуць дыскусіі, наколькі яны могуць быць пераносчыкамі COVID-19.
Міністр канстатаваў, што бацькам часцяком проста няма куды падзець дзяцей. Многія адвезлі іх пажылым сваякам, што медыкі рабіць катэгарычна не рэкамендуюць. «Па апытаннях, 40% бацькоў просяць не працягваць канікулы», — праінфармаваў Уладзімір Каранік.
Гаворка пра апытанне бацькоў, якое праводзілася класнымі кіраўнікамі праз мэсэнджары. Яго сістэматызаваныя вынікі не публікаваліся.
0
0
0
0
0
0