Аляксандр Лукашэнка адзначае наяўнасць нявырашаных праблем у сферы энергетыкі і цэн на энергарэсурсы. Пра гэта ён заявіў сёння ў час рабочай сустрэчы членаў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якая адбылася ў рэжыме відэаканферэнцыі, піша БЕЛТА.

«Хацеў бы звярнуць увагу, што мы ўвайшлі ў крызіс з нявырашаным базавым для ўстойлівай работы эканомікі пытаннем. Гэта энергетыка, кошты на рэсурсы і разлікі за іх. Такая нягнуткасць негатыўна ўплывае на ўвесь ланцужок фарміравання дададзенай вартасці. А значыць, падрывае ўстойлівасць функцыянавання саюза», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што пакуль бакі не выйшлі на агульныя энергетычныя рынкі ў ЕАЭС, трэба дамовіцца аб тым, як паступіць у гэтай сітуацыі.

«У першую чаргу гэта датычыцца цэн і разлікаў за газ. Відавочна, што пры такой рэзкай змене эканамічнай кан'юнктуры цана павінна быць больш адаптыўнай, а механізм разлікаў — пад'ёмным для спажыўцоў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0