CNN

CNN

Брытанскі ветэран 99-гадовы Том Мур здолеў сабраць больш за 10 млн фунтаў (12,5 млн даляраў) у выглядзе ахвяраванняў на патрэбы Нацыянальнай службы аховы здароўя краіны, якая з-за пандэміі каранавіруса працуе на мяжы магчымасцяў, паведамляе Бі-бі-сі. Ён паставіў перад сабой задачу прайсці свой сад 100 раз ад пачатку да канца дзеля дабрачыннасці.

Ён прасіў ахвяраваць кожны раз ахвяраваць 100 фунтаў на кожную праходку ад сцяны да сцяны. Том Мур ходзіць з дапамогай хадункоў.

Першапачаткова ветэран планаваў сабраць толькі адну тысячу фунтаў, але ў аўторак, калі пра яго стала вядома брытанскай грамадскасці, да 9 раніцы сума ахвяраванняў пераваліла за 1 мільён фунтаў. А потым і 10 млн фунтаў.

Перад пачаткам сваёй дабрачыннай місіі Мур меркаваў, што зможа праходзіць ад аднаго канца сада да сцяны 10 раз у дзень, і спадзяваўся скончыць да 30 красавіка, калі яму споўніцца 100 гадоў. Зараз ён апярэджвае графік і спадзяецца завяршыць свой чэлендж ужо ў чацвер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0