Па стане на раніцу 16 красавіка ў Беларусі зарэгістравалі 4204 чалавек з наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі (прырост ад папярэдняга дня +476 чалавек).

65 чалавек маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, паведамляе Мінздароўя.

Памерлі 40 чалавек.

Праведзена 81 тыс. 246 тэстаў, задзейнічана 24 лабараторыі, якія адкрыты як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах.

(Ад Рэдакцыі: Мы не можам праверыць гэтую інфармацыю і не гарантуем яе дакладнасць.)

Дата Агульная колькасць выпадкаў Прырост за дзень На штучнай вентыляцыі лёгкіх Агульная колькасць тых, хто выздаравеў Агульная колькасць памерлых
2 красавіка 300 11 42 4
3 красавіка 351 +51
4 красавіка 440 +89 41 5
5 красавіка 562 +122 52 8
6 красавіка 700 +138 53 13
7 красавіка 861 +161 31 54 13
8 красавіка 1066 +205 33 77 13
9 красавіка 1486 +420 55 139 16
10 красавіка 1981 +495 72 169 19
11 красавіка 2226 +245 52 172 23
12 красавіка 2578 +352 50 203 26
13 красавіка 2919 +341 55 203 29
14 красавіка 3281 +362 57 33
15 красавіка 3728 +447 68 36
16 красавіка 4204 +476 65 40
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0