Фота: Wikipedia
Выдатны чылійскі пісьменнік Луіс Сэпульведа памёр ад каранавіруса ў іспанскім горадзе Аўеда.
Яму было 70 гадоў, яго кнігі былі перакладзеныя на шэсць дзясяткаў моў.
Ён аддаў многія гады барацьбе з дыктатурай Піначэта. Быў асуджаны на 28 гадоў турмы, выйшаў на волю дзякуючы «Міжнароднай амністыі». Пасля ваяваў на баку сандыністаў у Нікарагуа. Пасля вывучаў жыцці індзейцаў у Лацінскай Амерыцы. Пасля жыў у Еўропе, пісаў і здымаў.
0
0
0
0
0
0