170 ваенных спецыялістаў-хімікаў і 60 адзінак тэхнікі з наступнага тыдня пачнуць дэзінфекцыі устаноў аховы здароўя і аб'ектаў прамысловасці ў Мінску, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Мэта — мінімізацыя распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі COVID-19.

Вайскоўцы ўжо аснашчаны штатнымі і спецыяльна падрыхтаванымі камплектамі спецыяльнай апрацоўкі, сучаснымі сродкамі індывідуальнай абароны патрэбнага класа абароны і дэзынфікуючым растворам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0