Пра гэта заявіў у пятніцу на брыфінгу кіраўнік МУС краіны Крыстаф Кастанер, піша rbc.ru са спасылкай на Figaro.

Паводле яго слоў, нягледзячы на адсутнасць памежнага кантролю ўнутры Шэнгенскай зоны, межы з іншымі еўрапейскімі краінамі застануцца закрытымі «прынамсі да 15 чэрвеня».

Пры гэтым міністр дапусціў, што перасячэнне мяжы можа быць дазволена супрацоўнікам прадпрыемстваў, якія працягваюць працу за межамі Францыі, ці пры неабходнасці догляду дзіцяці або хворых сваякоў.

У сярэдзіне красавіка прэзідэнт краіны Эманюэль Макрон працягнуў каранцінныя меры да 11 мая. У панядзелак частку абмежаванняў пачнуць здымаць.

У Францыі ад пачатку эпідэміі пацверджана 174,3 тыс. хворых на COVID-19. 54 тыс. чалавек ачунялі, 25,8 тыс. пацыентаў памерлі. Краіна знаходзіцца на шостым месцы ў свеце па колькасці заражаных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0