8 мая а 4:06 у дзяжурную частку Бярозаўскага РАУС паступіла інфармацыя пра ДТЗ паблізу вёскі Ярцэвічы (пад'езд ад аўтадарогі Р-136 да Белаазёрска), піша тэлеграм-канал прэс-службы МУС.

У выніку сутыкнення аўтамабіляў «Рэно Меган» і «Нісан Прэм'ера» загінулі 4 чалавекі: 23-гадовы кіроўца, два пасажыры «Нісана» і пасажыр «Рэно».

58-гадовы кіроўца «Рэно» дастаўлены ў бальніцу.

Падчас сутыкнення «Нісан» загарэўся.

На месцы здарэння працуюць следчыя, эксперты, супрацоўнікі ДАІ і МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0