Мы абралі свой шлях. І я перакананы сёння, што мы зрабілі правільна. Мы не ўвялі надзвычайнае становішча, — сказаў сёння кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка дадаў, што галоўнае — гэта выратаванне жыцця людзей, і ў краіне з гэтай задачай спраўляюцца.

— Калі мы і далей будзем ісці гэтым шляхам, мы абавязкова праз месяц забудзем пра каранавірус, — заявіў Лукашэнка.

Па стане на 7 мая ў Беларусі было зафіксавана 20 168 выпадкаў каранавіруса, прычым у апошнія дні дадавалася па 784, 861, 905, 903 выпадкаў штодня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0