Беларусь выйшла на плато па захворванні на каранавірус. Пра гэта на тэлеканале СТВ заявіла намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан.

— Вы ведаеце, што мы апошнім часам выходзім на так званае плато, калі мы выяўляем у сярэднім дзесьці блізу 8,7-9,7% ад колькасці тэстаў, якія мы правялі. На 14 мая ў нас 26 772 чалавекі сумарна з першага выяўленага нашага пацыента, у якіх знойдзена РНК віруса. Прыемна, што 8 168 пацыентаў на сённяшні момант ачунялі і выпісаныя ўжо з нашых устаноў аховы здароўя або скончылі назіранне ў амбулаторна-паліклінічных установах — заявіла Алена Богдан, каментуючы інфармацыю аб колькасці тэстаў, якія праводзяцца ў краіне.

Як адзначыла намеснік галоўнага ўрача па эпідэміялогіі ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Ірына Глінская, дакладны прагноз, калі скончыццца пандэмія, не дасць сёння ніхто ў свеце.

— Вірус новы. І дастаткова дакладна спрагназаваць складана. Мы лічым, што да канца месяца, а ў чэрвені ўжо дакладна мы выйдзем на ўстойлівае зніжэнне колькасці новых выпадкаў.

Навукоўцы прагназуюць, адзначыла Глінская, што вірус будзе паводзіць сябе як звычайны рэспіраторны вірус, а гэта значыць, што з надыходам цяпла захворванне пойдзе на спад.

— Другі момант. Як бы там ні было, летам памяншаюцца тыя фактары, якія ўплываюць на больш высокае захворванне. Мы радзей маем зносіны ў цесных памяшканнях. Мы выходзім на вуліцы. Калі гэта кавярня, то гэта ўсё-ткі вуліца. Хтосьці ў нас едзе на дачы, на адкрытае паветра. Гэта значыць тыя фактары рызыкі, якія існуюць для захворвання ў халодны перыяд часу, летам сходзяць. Таму летам, несумненна, узровень захворвання будзе зніжацца.

Як тлумачыў tut.by кіраўнік літоўскага цэнтра прафілактыкі інфекцыйных захворванняў і СНІДу (ULAC), прафесар Саўлюс Чаплінскас, калі ад агульнай колькасці тэстаў у дзень пазітыўных будзе не больш 3% — гэта і будзе азначаць, што эпідэмія пайшла на спад. Цяпер жа, як казала Алена Богдан вышэй, гэта лічба складае прыкладна 8,7-9,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0