Максім Мірны (Беларусь) і Эндзі Рам выйгралі тэнісны турнір ATP у Маямі, у фінале абыграўшы аўстраліцаў Эшлі Фішэра і Стывэна Хааса -- 6:7 (4:7), 6:2, 10:7.

Нагадаем, што ўчора Вікторыя Азаранка перамагла на гэтым жа турніры, абыграўшы ў фінале першую ракетку свету амерыканку Серэну Ўільямс – 6:3, 6:1.

Прызавы фонд турніру быў 4,5 млн даляраў.

Гэта трэці выйграны турнір 19-гадовай Вікторыі ў кар’еры (і ў гэтым годзе).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0