Тысячы людзей пабывалі 24 мая ў Мінску на перадвыбарчым пікеце Святланы Ціханоўскай і Уладзіміра Няпомняшчых — кандыдатаў пратэсту. Чарга, каб паставіць подпіс за Святлану Ціханоўскую, расцягнулася на 500 метраў — ад уваходу ў Камароўскі рынак за Дом мэблі, па вуліцы Харужай.

Святлана Ціханоўская — жонка самага папулярнага беларускага відэаблогера Сяргея Ціханоўскага. Калі яго арыштавалі на 15 сутак, каб не даць магчымасці падаць дакументы ў якасці кандыдата, сваю кандыдатуру вылучыла яна.

Выбаршчыкі былі ў масках, Сяргея Ціханоўскага людзі ў чарзе сустракалі апладысментамі.

Карэспандэнт «Нашай Нівы» палічыў людзей у чарзе па галавах па стане на 12.30. Іх было 428.

Пазней чарга выцягнулася на 500 метраў, амаль да ўваходу ў метро.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?