Фота Андрэя Юхніка

Фота Андрэя Юхніка

Па рашэнні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча ўрачыстасць прэзбітэрскага пасвячэння, прызначаная на 30 мая, пераносіцца на пазнейшы час, піша catholic.by.

З-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі прэзбітэрскае пасвячэнне выпускнікоў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне дыяканаў Яўгена Амасёнка, Андрэя Струкеля i Томаша Мікалайчыка было адкладзена.

Пра новую дату прэзбітэрскага пасвячэння ў Гродзенскай дыяцэзіі будзе паведамлена пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0