Ніне Генадзеўне Сабалеўскай было 54 гады. Раней жанчына працавала настаўніцай у школе №1 у Чашніках. Апошнія два гады была на пенсіі.

У бальніцу Сабалеўскую забралі з пнеўманіяй. Зрабілі тэст на каранавірус — ён быў станоўчы.

Пазней жанчынцу перавялі на апарат ШВЛ, але выратаваць не змаглі.

29 мая Ніна Генадзьеўна памерла. Пахаванне прайшло 1 чэрвеня.

У той жа школе сёння працуе настаўніцай і дачка Сабалеўскай. Яе таксама праверылі на «карону». Па словах дырэктаркі школы, настаўніцы рабілі тэст тры разы, ён быў адмоўны. Сёння ў школе захварэлых няма, запэўніла дырэктарка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0