Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У суботу — кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніца, а падчас яе месцамі па горадзе град і моцныя залевы. Ноччу +16..+18°С, максімальная днём +28..+30°С, паведамляе pogoda.by.

У нядзелю, 21 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах моцныя дажджы. Месцамі навальніцы. Днём +22..+29°С, на паўднёвым усходзе краіны да +32°С, у паўночных раёнах месцамі +20..+21°С.

У панядзелак, 22 чэрвеня, стане халадней, у паўднёвых раёнах захаваецца ўплыў франтальнага падзелу. Кароткачасовыя дажджы.

Ноччу ад +11°С на поўначы да +19°С на паўднёвым усходзе краіны, максімальная днём +18..+25°С, на поўдні паветра прагрэецца да +27°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0