Лукашэнка сёння на нарадзе ў Мінску адзначыў, што людзей у гэтай сітуацыі пэўныя палітычныя сілы проста спрабуюць выкарыстаць, паведамляе БелТА.

«Я пакуль прашу і папярэджваю перш за ўсё гэтых людзей: не рабіце гэтага, не прымушайце ўладу ісці на нейкія меры рэагавання, не падштурхоўвайце нас да гэтага», — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы звярнуўся да бацькоў маладых людзей: «Гэта вельмі важна. Яны ж выкарыстоўваюць пацаноў. Там палова пацаноў, якія не маюць да выбараў ніякага дачынення — 15-16-17 гадоў», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

— Яны не памятаюць Беларусь, з якой мы выходзілі з вамі ў лапцях і без штаноў у сярэдзіне 90-х. Яны не памятаюць гэтых талонаў, не памятаюць, што мы не маглі купіць бутэльку нейкага малака.

Яны не памятаюць, што ў нас на трое сутак у Мінску хапала мукі, каб спячы хлеб. Яны жывуць у чыстай і светлай Беларусі і думаюць, што ўсё гэта ўпадзе ім з неба. Зразумела, гэта і наша недапрацоўка, што мы ім не патлумачылі. Але ж бацькі гэта ведаюць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0