BTA

BTA

Прэмʼер-міністр Балгарыі Бойка Барысаў будзе аштрафаваны на 300 леваў (каля 150 эўра) за зʼяўленне без маскі ў царкве, паведамляе «Радыё Свабода».

Міністр аховы здароўя Кірыл Ананьеў у панядзелак выдаў распараджэнне аб паўторным увядзенні масачнага рэжыму ў закрытых грамадcкіх памяшканнях, пасля таго як на мінулым тыдні ў краіне быў зафіксаваны рэкордны рост захворвання на каранавірус.

«Усе асобы, якія знаходзіліся без масак у царкве Рыльскага манастыра падчас візіту прэмʼер-міністра, будуць аштрафаваныя», — паведаміла Reuters Міністэрства аховы здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0