kremlin.ru

kremlin.ru

Беларуская дэлегацыя падчас паездкі ў Ржэў была без масак. Так у МЗС Беларусі пракаментавалі кадры расійскага ТБ аб сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі на адкрыцці Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату, піша Tut.by.

Нагадаем, Mediaiq апублікаваў кадры з сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі ў Ржэве на цырымоніі адкрыцця помніка савецкаму салдату, якія не ўвайшлі ў рэпартажы, паказаныя па беларускім тэлебачанні. На іх, як сцвярджае выданне, відаць, што памочнікі беларускага кіраўніка ходзяць у ахоўных масках, а пры падпісанні дакументаў Лукашэнка карыстаўся персанальнай асадкай.

У МЗС Беларусі заяўляюць: гэта фэйк.

— Цалкам афіцыйна заяўляю, што на прадэманстраваных кадрах у масках няма ніводнага сябра беларускай дэлегацыі або, тым больш, памочнікаў кіраўніка дзяржавы.

І гэта каментар не пра тое, трэба ці не трэба насіць маскі. У кожнай краіне свае правілы на гэты конт. Напрыклад, для нашых расійскіх калегаў, у тым ліку тых, якія трапілі ў кадр, гэта абавязковае патрабаванне. І мы да яго ставімся з разуменнем. Але гэта каментар аб журналістыцы, аб падачы матэрыялу і факт-чэкінгу, — заявіў TUT.BY прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Раней прэс-сакратар кіраўніка краіны распавядала, што Лукашэнка не насіў і не носіць маскі. Ды і тэст на каранавірус ён рабіць не мае намеру. «У яго моцны імунітэт, ён добра сябе адчувае, і неабходнасці рабіць тэст у яго няма», — тлумачыла Наталля Эйсмант.

Сам Лукашэнка не раз казаў, што ўся сітуацыя з вірусам — гэта псіхоз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0