Супрацоўнікі міліцыі на двары дома, дзе пражывае Дзмітрый Паліенка. Скрыншот з відэастрыму

Супрацоўнікі міліцыі на двары дома, дзе пражывае Дзмітрый Паліенка. Скрыншот з відэастрыму

А 7-й гадзіне раніцы 8 ліпеня ў двор, дзе пражываюць актывісты Дзмітрый і Наста Паліенкі, увайшлі некалькі супрацоўнікаў міліцыі з Маскоўскага РУУС. Усе чацвёра былі ў цывільнай вопратцы. Яны прапанавалі актывісту «выйсці і пагаварыць». Пра мэты размовы нічога не паведамлялі, паведамляе spring96.org.

У адказ на катэгарычнае патрабаванне прадставіць павестку, двое з іх на аўтамабілі з’ехалі чамусьці ў Першамайскі РУУС і неўзабаве прывезлі павестку, у якой пазначана, што з’явіцца трэба а 15-й гадзіне 8 ліпеня для правядзення «праверачнага мерапрыемства» ў Маскоўскі РУУС.

Пакінуўшы павестку Насце, супрацоўнікі міліцыі з’ехалі.

Усю раніцу Наста вяла відэазапіс размовы, які змешчаны ў фэйсбуку. 

Падчас стрыму Наста Паліенка паведаміла, што сёння ў Дзмітрыя ў судзе Першамайскага раёна Мінска адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы. Пачатак прызначаны на 10-ю гадзіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0