У расійскім Магадане на помніку Леніну ўсталявалі шыпы, каб палохаць птушак, піша snob.ru.
vesti.ru
У сацыяльных сетках адразу ж параўналі новы вобраз правадыра з героем фільма «Паўсталы з пекла».
У мясцовай мэрыі паведамілі, што ініцыятыва належала «актыўным гараджанам».
«Я лічу ўстаноўку прылады для адпужвання птушак на помнік Леніну проста блюзнерствам. Даў распараджэнне супрацоўнікам Камбіната зялёнай гаспадаркі неадкладна прыбраць жалезныя штыры з манумента. Сёння ж яны будуць знятыя», — заявіў мэр Магадана Юрый Грышан.
0
0
0
0
0
0