Здарэнне адбылося 16 ліпеня ў 20:50 на вуліцы Ветлівай, што каля Зацані, паведамляе ДАІ.

Два каткі дастаўлялі з дапамогай вялікагруза. 39-гадовы кіроўца сеў за руль аднаго з іх, каб з'ехаць з платформы грузавіка. Аднак не справіўся з кіраваннем, і каток перакуліўся.

Мужчына з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0