Пасля двух месяцаў зняволення ўвечары 29 ліпеня з СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску выпусцілі фігуранта справы паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ, палітвязня Вяргілія Ушака. Пра гэта паведаміла spring96.org яго нявеста, якая сустрэла яго а 20-й вечара каля СІЗА.

Вяргілій Ушак пасля вызвалення. Фота даслала spring96.org яго нявеста Надзея

Вяргілій Ушак пасля вызвалення. Фота даслала spring96.org яго нявеста Надзея

Ушак застаецца падазраваным па крымінальнай справе. Яму абраная мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе.

Вяргілій Ушак быў затрыманы 29 мая ў Гродне падчас выбарчага пікета па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Тады супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы і кіраўнік ініцыятыўнай групы Сяргей Ціханоўскі, і яшчэ як мінімум 15 грамадзян, якія бралі ўдзел у тым пікеце.

Палітвязні-2020. Хто такі аператар Вяргілій Ушак, які стаў выпадковай ахвярай правакацыі ў Гродне?

8 чэрвеня семярым удзельнікам мерапрыемства, у тым ліку Вяргілію Ушаку, было выстаўлена абвінавачванне ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і звязаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, і ў актыўным удзеле ў такіх дзеяннях (Частка 1 артыкула 342 КК Рэспублікі Беларусь).

9 чэрвеня праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала яго палітычным зняволеным і запатрабавала неадкладнага вызвалення. Пазней міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала беларускіх палітвязняў вязнямі сумлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0