У Беларусі ніколі не адмаўлялі каранавірус. Пра гэта Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону.
«Мы ніколі не адмаўлялі каранавірус. Так было пададзена ў сродках масавай інфармацыі. Як можна адмаўляць тое, што ёсць насамрэч», — сказаў Лукашэнка.
Ён паведаміў, што асабіста кантраляваў працу сістэмы аховы здароўя ва ўмовах пандэміі.
0
0
0
0
0
0