У пятніцу адбылася сустрэча арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева. 

Караеў — Кандрусевічу: Акцыі пратэсту былі добра прадуманы і не былі мірнымі

Мы друкавалі нататку паводле паведамлення МУС.

Пазней навіна з'явілася на catholic.by. Там удакладняецца, што арцыбіскуп Кандрусевіч на сустрэчы падкрэсліў, што Каталіцкі Касцёл заўсёды выступае ў абарону слабых і безабаронных і ў гэтай сітуацыі з’яўляецца голасам тых, хто пазбаўлены голасу.

«Таму другая па колькасці канфесія ў Беларусі не можа заставацца ў баку ад таго, што цяпер перажывае грамадзянская супольнасць краіны».

У адказ міністр Караеў паведаміў, што не даваў загаду да жорсткіх дзеянняў і суперажывае пацярпелым. Кіраўнік праваахоўнага міністэрства таксама праінфармаваў, што створана міжведамасная камісія для расследавання актаў насілля», — дадае catholic.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0