Фота Аляксандры Піліповіч-Сушчыц

Фота Аляксандры Піліповіч-Сушчыц

На студэнцкай акцыі пратэсту затрымалі 75 чалавек. Сярод іх было каля 10 журналістаў, якія выконвалі свае прафесійныя абавязкі. Некаторых рэпарцёраў адпусцілі, аднак 6 чалавек пакінулі ў РУУС Кастрычніцкага раёна. Як заявіў начальнік аператыўна-дзяжурнай службы РАУС Кастрычніцкага раёна Аляксандр Марціновіч, журналістаў будуць судзіць па арт. 23.34 «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».

Не абышлося 1 верасня без затрыманняў і ў рэгіёнах. У Магілёве затрымалі аднаго з лідараў мясцовага пратэстнага руху Валадара Цурпанава. У Калінкавічах пасля школьнай лінейкі затрымалі мастачку Марыну Міхееву. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0