68-ы нумар газеты «Мінская праўда» за 1 верасня выйшаў з вокладкай «Сіла праўды»: адзін з матэрыялаў выдання называецца «Анатомія пратэстаў. Хто, як і адкуль кіруе беспарадкамі ў Беларусі». Увагу на яе звярнуў карыстальнік Twitter Яраслаў Лыскавец.

Ён звярнуў увагу, што вокладка вельмі падобная на вокладку брытанскага часопіса The Guardian Weekly, выпуск якога быў прысвечаны ролі жанчын у пратэстах у Беларусі. Вокладка называлася «Сіла кветак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0