Эксперты з краін Еўрасаюза падрыхтавалі папярэдні спіс асоб, супраць якіх будуць уведзеныя санкцыі за гвалт у дачыненні да пратэстуючых і фальсіфікацыі выбараў у Беларусі, піша Польскае радыё.

У спіс ўвайшлі 17 чалавек, пры гэтым Аляксандра Лукашэнкі ў ім не аказалася.

Спіс, верагодна, будзе ўхвалены на наступным тыдні пасламі краін ЕС, пасля чаго яго афіцыйна ўжо зацвердзяць на ўзроўні міністраў.

Паведамляецца, што падрыхтаваны спіс застаецца адкрытым, а гэта значыць, што ў яго ў любы час могуць быць дададзеныя новыя імёны. Патэнцыйна ў яго могуць увайсці нават 30 чалавек.

Запланаваныя санкцыі супраць адказных за гвалт і фальсіфікацыі ў Беларусі прадугледжваюць забарону на ўезд у краіны ЕС і замарожванне фінансавых актываў у еўрапейскіх банках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0