Купалаўскі тэатр адмяніў паказы ўсіх спектакляў да канца лістапада. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў прэс-службе калектыву.

Адпаведна, не адбудуцца прэм'еры пастановак «En souvenir de Шагал» і «Тутэйшых», юбілейны вечар, прысвечаны 100-годдзю тэатра, а таксама рэпертуарныя спектаклі.

Сёння, 2 верасня з тэатра звольніліся шэсць чалавек: народныя артысты Беларусі Віктар Манаеў і Аляксандр Падабед, акцёры Яўгена Адаменка, Марта Голубева, Дзіяна Камінская і Мікалай Кучыц.

Яны далучыліся да сваіх калег, якія пайшлі з тэатра, праявіўшы сваю грамадзянскую пазіцыю. 26 жніўня з Купалаўскага тэатра былі звольненыя 58 чалавек, якія раней напісалі адпаведныя заявы.

Цяпер у трупе тэатра засталося 15 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0