Пра гэта напісаў у фэйсбуку яе сын Bіктар Хамёнак.

«Заўтра, 3 верасня, у 14:10 у Браслаўскім судзе будуць судзіць маю маму, 72-гадовую пенсіянерку, Галіну Андрэеўну Хамёнак. 9 жніўня на яе быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні (арт. 23.34 ч. 1 — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга за акно свайго прыватнага дома на вуліцы Садовая. Мама больш за 20 гадоў выкладала сальфеджыа, музычную культуру і фартэпіяна ў Браслаўскай Музычнай Школе. Таксама яна арганізавала мноства канцэртаў, які праходзілі ў Браслаўскім раёне. Зараз яе чакае суд, па выніках якога яна можа атрымаць штраф у памеры да трыццаці базавых велічынь, або адміністрацыйны арышт.

Браслаўчане! Прыходзьце ўсе заўтра да дзвюх гадзін па адрасе Чырвонаармейская вул., 8 падтрымаць сваю зямлячку. Гэта будзе адзін з найлепшых яе канцэртаў!» — напісаў ён.

Фота з фэйсбука Bіктара Хамёнка

Фота з фэйсбука Bіктара Хамёнка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0