Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў назваў хуліганскімі выхадкамі напады на ўдзельнікаў акцый пратэсту ў Менску. У размове з журналістамі ў панядзелак ён выказаў упэўненасць, што праваахоўнікі Беларусі правераць абставіны здарэння, піша ТАСС.

«Не, безумоўна, гэта нейкія хуліганскія выхадкі», — сказаў прадстаўнік Крамля. Такім чынам ён адказаў на пытанне, ці з'яўляюцца паведамленні аб тым, што ў Мінску невядомыя напалі на кавярню і разбілі дубінкамі шкло ўваходных дзвярэй, «трывожным званком», пасля якога спатрэбіцца задзейнічаць рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў РФ.

«Мы ведаем па заявах нашых беларускіх калег, што яны ўжо правяраюць гэтую інфармацыю, гэтыя здымкі. Спадзяемся, што ў гэтым выпадку беларускія праваахоўныя органы выканаюць сваю працу», — падкрэсліў прадстаўнік Крамля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0