Еўрасаюз заклікае ўлады Беларусі неадкладна вызваліць усіх затрыманых падчас пратэстаў і абяцае ўвесці санкцыі ў дачыненні да асоб, «адказных за гвалт, рэпрэсіі і фальсіфікацыю вынікаў выбараў» у краіне. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка дыпламатыі ЕС Жазэпа Барэля, распаўсюджанай у панядзелак увечары ў Брусэлі.

«ЕС чакае ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых па палітычных матывах да і пасля фальсіфікаваных 9 жніўня прэзідэнцкіх выбараў. Мы чакаем, што ўлады спыняць палітычныя пераследы і ўключацца ў інклюзіўны нацыянальны дыялог пры поўным выкананні дэмакратычных і асноўных правоў беларускага народа, — адзначаецца ў ім. — ЕС увядзе санкцыі ў дачыненні да асоб, адказных за гвалт, рэпрэсіі і фальсіфікацыю вынікаў выбараў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0