«Наша Ніва» і Букмекерская кантора Леон працягваюць сачыць за айчынным футболам.
Федэрацыя футбола ўспомніла пра сакавіцкія даручэнні Мінспорту і разаслала ў клубы лісты з патрабаваннем аб запаўненні стадыёнаў не больш чым на 25%. Прычына ўсё тая ж, якой цяпер шмат што тлумачыцца ў Беларусі, — эпідэміялагічная абстаноўка.
Праз каранавірус трапіла ў не самую прыемную гісторыю моладзевая зборная. Футбалісты прыехалі ў Партугалію на адборачны матч, і тэст на COVID-19 паказаў станоўчы вынік адразу ў траіх беларусаў. Цяпер уся зборная засела ў гатэлі, матч адменены, а гульня «Энергетык-БДУ» — «Слуцк» перанесеная.
Што тычыцца матчаў папярэдняга тура, то вынікі былі такія:
- «Слуцк» — «Дынама-Мінск» 1:2 (26, Гафар — 29, 52, Шыкаўка)
- «Іслач» — «Шахцёр» 4:2 (10, 69, Юсаў; 71, 90+3, Януш — 48, А. Архіпаў; 86, Бурко)
- «Дынама-Брэст» — «Белшына» 1:2 (53, Юзэпчук — 41, Рэкіш; 60, Ковель)
- «Энергетык-БДУ» — «Смалявічы» 4:1 (22, Умараў; 32, 89, Бакіч; 53, Мусаханян — 78, Макараў)
- «Гарадзея» — «Рух» 1:3 (60, Сянкевіч — 11, Грачыха; 43, Нікіфарэнка; 84, Садоўскі)
- «Славія» — «Віцебск» 1:1 (34, Тэтэх — 11, Волкаў)
- «Тарпеда-БелАЗ» — «Мінск» 1:1 (39, Габрыэль Рамас — 47, Грыбоўскі)
- «Нёман» — БАТЭ 0:2 (42, Скавыш; 54, Няхайчык)
ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА
А цяпер пераходзім да анонсаў матчаў, якія мусяць прайсці з 11 па 13 верасня.
«Мінск» — «Гарадзея»
- 11.09, 17:00. Мінск, стадыён «Трактар».
- Каэфіцыенты: «Мінск» (перамога) — 2.09; нічыя — 3.75; «Гарадзея» (перамога) — 3.65.
Пасля змены трэнера «Мінск» пачаў дэманстраваць добрыя вынікі. Падчас паўзы «гараджане» згулялі яшчэ і перанесены раней матч з «Нёманам», які выйгралі з лікам 4:3, чым палепшылі сваё турнірнае становішча.
Фота: ФК «Мінск».
Гульня з канкурэнтам у барацьбе за нявылет — неблагі шанец наблізіцца да сярэдзіны табліцы.
Прагноз «НН»: перамога «Мінска».
«Рух» — «Нёман»
- 12.09, 14:00. ДАСК «Брэсцкі».
- Каэфіцыенты: «Рух» (перамога) — 3.36; нічыя — 3.70; «Нёман» (перамога) — 2.21.
12-матчавая серыя «Нёмана» ў чэмпіянаце без параз, на жаль, прыпынілася. Пасля пройгрышу БАТЭ гарадзенцы нязвыкла шмат прапусцілі ў вышэй згаданым матчы з «Мінскам», у выніку адпусціўшы лідараў табліцы наперад на 5 балаў.
У «Руху» зайздросная серыя, наадварот, працягваецца і налічвае ўжо чатыры матчы чэмпіянату і адну кубкавую гульню.
Прагноз «НН»: «Рух» не прайграе.
БАТЭ — «Смалявічы»
- 12.09, 16:00. «Барысаў-Арэна».
- Каэфіцыенты: БАТЭ (перамога) — 1.12; нічыя — 11.25; «Смалявічы» (перамога) — 24.00.
У першым крузе «Смалявічы» змаглі навязаць сур'ёзную барацьбу БАТЭ — той матч скончыўся з хакейным лікам 5:3. Але цяпер на «Барысаў-Арэну» едзе найгоршая каманда вышэйшай лігі, якую ў кубкавым матчы разграміла каманда першай лігі.
Імаверна, БАТЭ згуляе не асновай, каб паберагчы лідараў перад еўракубкавай гульнёй у Балгарыі 17 верасня. Тым больш яны толькі вярнуліся з матчаў зборных.
Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.
«Шахцёр» — «Віцебск»
- 12.09, 18:00. Салігорск, стадыён «Будаўнік»
- Каэфіцыенты: «Шахцёр» (перамога) — 1.51; нічыя — 4.60; «Віцебск» (перамога) — 7.10.
Юрыю Вернідубу не даравалі вылет з Лігі Еўропы і прайграны матч з «Іслаччу». Украінскі трэнер пакінуў клуб, замест яго «гарнякоў» будзе трэніраваць іншы ўкраінец — Раман Грыгарчук, які раней працаваў у «Астане».
Першы супернік Грыгарчука на чале «Шахцёра» — моцны «Віцебск», але паўночная каманда не можа выйграць ужо тры туры запар.
Прагноз «НН»: перамога «Шахцёра».
«Дынама-Мінск» — «Дынама-Брэст»
- 12.09, 20:00. Мінск, стадыён «Дынама»
- Каэфіцыенты: «Дынама-Мінск» (перамога) — 2.15; нічыя — 3.60; «Дынама-Брэст» (перамога) — 3.60.
Мінскае «Дынама» бясслаўна вылецела з еўракубкаў, потым прайграла той самы матч «Крумкачам» і засталося без кубка. Леанід Кучук пакуль пры пасадзе, але трэнерскае крэсла відавочна гайдаецца.
У Брэста засталася яшчэ Ліга чэмпіёнаў, у чэмпіянаце ж асаблівых надзей ужо, відаць, няма: каманда Кавальчука на дзясятым радку.
Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.
«Белшына» — «Іслач»
- 13.09, 16:00. Бабруйск, стадыён «Спартак»
- Каэфіцыенты: «Белшына» (перамога) — 3.65; нічыя — 3.70; «Іслач» (перамога) — 2.11.
Каманда з Бабруйска выйграла тры апошнія матчы і амаль выбралася з зоны вылету. У адрозненне ад канкурэнтаў у барацьбе за выжыванне, у «Белшыны» становішча больш стабільнае.
У іх наступнага суперніка серыя яшчэ лепшая, а пра поспехі Мікалая Януша не згадаў толькі лянівы. Таму не выключана, што ў нядзелю ў Бабруйску будзе згуляны самы цікавы матч тура.
Фота: ФК «Іслач».
Прагноз «НН»: тотал, большы за 2.5.
«Тарпеда-БелАЗ» — «Славія»
- 13.09, 18:00. Жодзіна, стадыён «Тарпеда»
- Каэфіцыенты: «Тарпеда» (перамога) — 1.79; нічыя — 4.20; «Славія» (перамога) — 4.50.
Тур скончыцца ў Жодзіне матчам мясцовага «Тарпеда» і «Славіі». Мазырчукі не могуць выйграць ужо як два месяцы, але за гэты час два матчы з удзелам «Славіі» былі перанесеныя.
У «Тарпеда» сітуацыя лепшая — каманда ў чэмпіянаце не прайграе пяць тураў запар і наступае на пяткі «Нёману», які ідзе трэцім.
Прагноз «НН»: перамога «Тарпеда».
Гульня «Энергетык-БДУ» — «Слуцк» перанесеная.
Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!