На заклік сацсетак больш за 100 чалавек прыйшлі ў прытулак на вуліцы Бірузова, куды патрапіў сын Алены Лазарчык.
6-гадовага Арцёма забралі ў прытулак, бо маці не забрала яго з групы падоўжанага дня. Алена кажа, што яе трымалі ў міліцыі. Пры гэтым ні бацьку, ні бабулі, ні старэйшай сястры Арцёма не пазванілі, нібыта таму, што не ведалі іх тэлефонны нумар.
Сітуацыя неадназначная. Старэйшыя дзеці Алены знаходзяцца ў дзіцячым доме, бо яе пазбавілі бацькоўскіх правоў на іх праз праблемы з алкаголем.
У прытулку кажуць, што гатовыя вярнуць дзіця маці, калі яна прынясе неабходныя дакументы. Спіс дакументаў яна ўчора атрымала.
Супрацоўнік прытулку ўзяў цацкі і шарыкі, якія прынеслі людзі, каб перадаць Арцёму, і ўсім падзякаваў.
0
0
0
0
0
0