Ерэван не разглядае магчымасці ўвядзення ў зону карабахскага канфлікту міжнародных міратворчых сіл.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян паведаміў, што не абмяркоўваў у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным магчымасць вайсковага ўмяшання Расіі ў канфлікт у Нагорным Карабаху. Пра гэта армянскі прэм'ер сказаў на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх СМІ ў Ерэване, піша РБК.

«У павестцы размоў такога пытання не было», — адказаў Пашынян на адпаведнае пытанне.

Таксама прэм'ер-міністр паведаміў, што Арменія не разглядае магчымасці ўвядзення ў зону карабахскага канфлікту міжнародных міратворчых сіл.

Заставачнае фота з сайта Panarmenian.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0