Азербайджан абстрэльвае Сцепанакерт сродкамі «Смерч» і «Паланэз», сцвярджае Мінабароны Арменіі.

Узброеныя сілы Азербайджана абстрэльваюць сталіцу непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі сістэмамі залпавага агню «Смерч», «Паланэз», а таксама турэцкай T-300 Kasirga, заявіў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Арменіі Арцрун Аванісян, піша ТАСС.

РСЗА «Паланэз» — беларуская сістэма залпавага агню, але можа знаходзіцца на ўзбраенні Азербайджана

Нагадаем, што ўчора адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Арменіі Армена Саркісяна і Аляксандра Лукашэнкі.

«У размове быў дадзены выразны адказ на дадзеную фэйкавую інфармацыю — апошнія паўгода па лініі ВПК ніякіх паставак ваенных грузаў ні Азербайджану, ні Арменіі не ажыццяўлялася», — заявілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0