Валанцёры BYCOVID19, якія дапамагалі медыкам падчас першай хвалі пандэміі каранавіруса, цяпер ім дапамагаць не будуць.

У сваёй заяве яны тлумачаць гэта наступным:

— улады заблакавалі пляцоўку MolaMola, на якой збіралі грошы для медыкаў, а яе заснавальніка Эдуарда Бабарыку пасадзілі ў СІЗА;

— сузаснавальнікі BYCOVID19 Андрэй Стрыжак і Андрэй Ткачоў з'ехалі з краіны ад пераследу ўладаў.

Да таго ж, калі вясной быў дэфіцыт масак і рэспіратараў, цяпер на іх «проста трэба выдзеліць бюджэт». Калі грошай хапае на вадамёты і сілавікоў, павінна хапаць на вентылятары лёгкіх і медыкаў, лічаць валанцёры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0