Прагноз надвор’я на 9—11 траўня.
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 9 траўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, ноччу без ападкаў.
Раніцай па захадзе, днём месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на паўночна‑заходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—1°C,
днём плюс 17—23°C, па паўднёвым усходзе да плюс 25°C.
У Мінску 9 траўня пераменная воблачнасць, ноччу і ў першай палове дня без ападкаў,
у другой палове дня кароткачасовы дождж, магчыма навальніца.
Вецер паўднёвы, днём з пераходам на паўночна‑заходні 5—10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—9°С, днём плюс 20—22°С.
У наступныя двое сутак, 10—11 траўня, у Беларусі будзе пераменная воблачнасць. 10 траўня ноччу пераважна без ападкаў, днём па заходняй палове кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—9°C, па поўдні да плюс 12°C,
днём плюс 20—26°C, па поўдні да плюс 28°C.
11 траўня на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер няўстойлівы 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—15°C,
днём плюс 17—23°C, па паўднёвым усходзе да плюс 26°C.
У Мінску 10 траўня пераменная воблачнасць. Ноччу без ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—9°С,
днём плюс 21—23°С.