Еўракамісару Далі Грыбаўскайтэ хапіла аднаго туру, каб стаць першай жанчынай прэзідэнтам Літвы. Выбары праходзілі ў нядзелю 17 траўня.

Да выбарчых урнаў прыйшло крышку больш за 50% выбаршчыкаў.

Паводле папярэдніх вынікаў, за Грыбаўскайтэ прагаласавала 68,17%.
Гэта самы высокі вынік за ўсю гісторыю прэзідэнцкіх выбараў у Літве. Калі браць у людзях, то свой голас за еўракамісара аддалі 946 976 чалавек, больш галасавалі толькі за Альгірдаса Бразаўскаса на першых выбарах у 1993 годзе.

Вынікі іншых кандыдатаў нашмат больш сціплыя: лідэр сацыял‑дэмакратаў Альгірдаса Буткявічуса 11,7%, прадстаўнік партыі «Парадак і справядлівасць» Валянцінас Мазуроніс мае 6,09%, старшыня Выбарчай акцыі палякаў Вальдэмар Тамашэўскі — 4,69%, былая прэм’ер Казіміра Прунскене — 3,86%, прадстаўніца Партыі працы Ларэта Граўжынене — 3,57, брыгадны генерал запасу Чэславас Язеркас — 0,66%.

«Я гатовая разам з усімі несці і вырашаць важныя для Літвы пытанні і справы», — заявіла пасля перамогі Д.Грыбаўскайтэ.

З перамогай Грыбаўскайтэ ўжо павіншавалі прэм’ер‑міністар Кубілюс, былы прэзідэнт Бразаўскас, мільянер расійскага паходжання Ўспаскіх.

З прыходам да ўлады Грыбаўскайтэ, Літва звязвае выхад з эканамічнага крызісу.

Дарэчы Грыбаўскайтэ мае чорны пояс па каратэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?