1 лістапада

1 лістапада

Студэнта 4-га курса БДУІР Яна Салановіча асудзілі ўжо на 71 суткі адміністрацыйнага арышту запар па пяці эпізодах: маці мяркуе, што агулам гэты тэрмін можа быць яшчэ большым, піша spring96.org.

«Як многія, хто не згодны з тым, што адбываецца ў нашай краіне, ён выходзіў на мірныя акцыі пратэсту, — распавядае маці Яна Вольга. — Ніякіх супрацьзаконных дзеянняў ён не здзяйсняў (зрэшты, як і ўсе тыя, хто мірна гуляе). 1 лістапада майго сына затрымалі на нядзельным мірным маршы ў Курапаты, па маіх звестках, адвезлі ў Партызанскае РУУС. Там яго дапытвалі, напэўна, аказвалі нейкі ціск і ў выніку

ён нібыта прызнаўся ў 15 эпізодах удзелу ў мітынгах за жнівень, верасень і кастрычнік 2020 года. Адтуль яго даставілі на Акрэсціна — і тут пачалося проста пекла, якое цягнецца да гэтага часу».

Агулам Ян Салановіч атрымаў 71 суткі адміністрацыйнага арышту па пяці эпізодах: 12 сутак яму прызначылі 2 лістапада, 15 сутак — 5 лістапада, 15 сутак — 10 лістапада, 15 сутак — 18 лістапада, 14 сутак — 26 лістапада.

Вольга мяркуе, што Яна чакаюць яшчэ чатыры суды, таму агулам яе сын можа атрымаць яшчэ больш.

«У справах не маецца ніякіх доказаў, а толькі, мяркую, выбітыя ў майго сына прызнанні аб удзеле ў акцыях пратэсту ў верасні-кастрычніку 2020 года, — кажа яна. — Мой сын сцвярджаў, што ён мае канстытуцыйнае права на выказванне свайго меркавання як чалавек і грамадзянін. Аднак у суддзяў — сваё меркаванне, насуперак усім мажлівым і немажлівым законам нашай краіны. Мой сын можа проста не вытрымаць. Ён ужо атрымаў 71 суткі адміністрацыйнага арышту, а наперадзе яшчэ можа быць 45 сутак. Усяго 117 сутак — магчыма, у карцары. Ён можа выйсці на волю толькі ў сакавіку 2021 года».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?